Аб нас

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства 

«Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна»

адно з найстарэйшых у Рэспубліцы Беларусь – бярэ пачатак з 1939 года, калі была адкрыта «Гомельская вышывальная арцель ім. XVIII партз'езду». 

Першапачаткова выпускаліся строчавышытыя вырабы: абрусы, пасцельная бялізна, начныя кашулі і г.д. Да сярэдзіны 1940 года ў арцелі налічвалася каля 400 чалавек. 

У 1960 годзе вышывальная арцель ім. XVIII партз'езду была рэарганізавана ў Гомельскую фабрыку мастацкіх вырабаў ім. XVIII партз'езду. У 1968 году пачалася рэканструкцыя фабрыкі:  рабочыя плошчы былі павялічаныя амаль удвая і даведзены да 2 890 м 2 ;  зроблена тэхнічнае перааснашчэнне вытворчага працэсу;  усталявана 115 адзінак новага швейнага абсталявання, у тым ліку машыны «Тэкстыма». 

З 1 студзеня 1979 года было прынята рашэнне аб стварэнні Гомельскага вытворчага аб'яднання, у склад якога на правах філіялаў увайшлі Хойніцкая, Мазырская, Чачэрская фабрыкі мастацкіх вырабаў. Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь прысвоіў фабрыцы званне лаўрэата конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». 

З 1995 года прадпрыемства пачало выпуск швейных вырабаў на экспарт. За мінулыя гады прадпрыемства выконвала работы па выпуску швейных вырабаў з давальніцкай сыравіны ў ЗША, Аўстрыю, Германію, Расію.

У 1998 годзе сумесна з дзяржаўным канцэрнам «Белмастацпромыслы» праведзена вялікая работа па тэхнічным пераабсталяванні швейнага ўчастку. Мэта такога мерапрыемства – павышэнне вытворчасці працы і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, пашырэнне асартыменту. На прадпрыемстве пастаянна абнаўляецца асартымент швейных вырабаў, а таксама вырабаў з лазы, саломы, тэхнічнага ратангу.