Вытворчасць

з 1939 года

захоўваем культуру 

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна», якое ўваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Белмастацпромыслы», выпускае вырабы народных промыслаў і рамёстваў, швейныя, тканыя і вырабы з лазы, саломкі, тэхнічнага ратангу. 

Асартыментная палітыка прадпрыемства накіравана на асваенне і ўкараненне новых відаў сыравіны, распрацоўку шырокага асартыментнага набору мадэляў, а таксама на павялічванне выпуску рэнтабельных вырабаў, якія карыстаюцца стабільным попытам на знешнім рынку і рынку Рэспублікі Беларусь. 

РУП «Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна» спецыялізуецца на выпуску: 

- швейных вырабаў: 


пасцельная бялізна, сарочкі мужчынскія, блузкі жаночыя, штаны мужчынскія, курткі, вырабы для дзяцей і інш.

- вырабаў з саломкі:

куфэркі, сухарніцы, цукерніцы, шторы з саломкі, карціны, інкруставаныя саломкай

- вырабаў з лазы:

мэбля, кошыкі, хлебніцы, карабы, латкі, цукерніцы

- вырабаў з тэхнічнага ратангу:

латкі для выкладкі прадукцыі, мэблю.

- ВЫРАБаў з бавоўны, ільну, сінтэтычных ніцей І іх сумесей:

курткі, паліто жаночыя, мужчынскія і для дзяцей; штаны, кашулі, касцюмы, блузкі з ільняных тканін; камплекты для нованароджаных

- ВЫРАБЫ З МАТЭРЫЯЛАЎ заказчыка (давальніцкую сыравіну):

 - выкананне работ 

 - аказанне паслуг па пашыве вырабаў 

 - вытворчасць вырабаў нестандартных памераў

10 000 000

кошыкау з лазы


2 500 000

камплектаў пасцельнай бялізны


550 000

 Камплектаў сталовай бялізны 

(З лёну)